Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Дзень беларускай навукі ў 2022 годзе адзначаць у Беларусі 30 студзеня

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень беларускай навукі, афіцыйна ўстаноўлены ў 1993 годзе.

Вядучым даследчым і навуковым цэнтрам краіны з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, заснаваная ў 1928 годзе. Яна аб'ядноўвае высокакваліфікаваных вучоных розных спецыяльнасцей і дзясяткі навукова-даследчых, навукова-вытворчых, канструктарскіх і ўкараняльніцкіх арганізацый. Сёння ў нашай краіне навуковымі даследаваннямі займаюцца больш як 25 тысяч спецыялістаў. Вынікі працы беларускіх навукоўцаў адказваюць высокім сусветным патрабаванням, актыўна прымяняюцца ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы краіны, уносяць значны ўклад у вырашэнне задач інавацыйнага развіцця дзяржавы.

У 2022 годзе гэтае прафесійнае свята беларускіх навукоўцаў і навуковых арганізацый выпадае на 30 студзеня. Адзначаюць гэты дзень і работнікі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» (Белгідрамета). Так як Белгідрамет з'яўляецца вядучым у Рэспубліцы Беларусь цэнтрам - вытворцам аператыўнай фактычнай і прагнознай інфармацыі аб стане надвор'я, то ў аснове дзейнасці нашай арганізацыі ляжыць комплексны падыход да распрацоўкі і атрымання навуковай прадукцыі, у адпаведнасці са спецыфікай гідраметэаралагічнай дзейнасці.

Асноўнымі відамі навукова-практычнай дзейнасці Белгідрамета з'яўляюцца навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых навук, іншая прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць. Прыярытэтнымі напрамкамі навуковых даследаванняў Белгідрамета з'яўляюцца:
  • ацэнка змянення кліматычных і гідралагічных характарыстык на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабальнага змянення клімату;
  • маніторынг і ацэнка радыяцыйна-экалагічнага стану навакольнага асяроддзя;
  • навукова-метадычнае абгрунтаванне функцыянавання дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў у сувязі з укараненнем новых тэхналогій назіранняў;
  • удасканаленне сістэмы апрацоўкі, захоўвання і кіравання кліматычнымі дадзенымі.
У 2020 годзе Белгідраметам пацверджаны статус навуковай арганізацыі. Атрымана пасведчанне аб акрэдытацыі навуковай арганізацыі ад 15.07.2020 № 221. Як навуковая арганізацыя Белгідрамет прымае ўдзел у міжнародных навуковых канферэнцыях і семінарах. Сумесна з іншымі навуковымі арганізацыямі выконваюцца навукова-даследчыя работы (вялікая іх частка ў сферы радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу і ў галіне вывучэння змяненняў клімату). З больш падрабязнай інфармацыяй аб навуковай дзейнасці Белгідрамета можна азнаёміцца тут.

4 лютага 2022 года Белгідрамет прыме ўдзел у выставе да Дня беларускай навукі, якая адбудзецца ў Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У рамках экспазіцыі арганізацый Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Белгідрамет прадставіць новыя распрацоўкі і дасягненні ў галіне гідраметэаралогіі, прадэманструе прымяненне іх на практыцы. Наведвальнікі змогуць задаць любое пытанне, якое зацікавіць іх пры аглядзе экспазіцыі, на якое адкажуць спецыялісты Белгідрамета.

Запрашаем наведаць стэнд Белгідрамета!
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/dzen-belaruskaj-navuki-u-2022-godze-adznachats-u-belarusi-30-studzenja-4980-2022
© Белгiдрaмет, 2016-2024