9 верасня 2026 года ў горадзе Чалпон-Аце Кыргызскай Рэспублікі пад эгідай Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбылася 37-я сесія Міждзяржаўнага савета па гідраметэаралогіі СНД.
Рэспубліку Беларусь на пасяджэнні прадставілі начальнік Белгідрамета Сяргей Хільман і начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва ўпраўлення ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Уладзімір Касьяненка.

Адказным арганізатарам мерапрыемства ў 2026 годзе выступае гідраметэаралагічная служба пры Міністэрстве надзвычайных сітуацый Кыргызскай Рэспублікі (Кыргызгідрамет). Для Кыргызгідрамета правядзенне 37-ай сесіі мае асаблівае значэнне, паколькі менавіта ў гэтым годзе гідраметэаралагічная служба адзначае 100-гадовы юбілей з дня заснавання. У сваёй прывітальнай прамове начальнік Белгідрамета цёпла павіншаваў Кыргызгідрамет і пажадаў яго дырэктару і калектыву паспяховай рэалізацыі ўсіх намечаных планаў.

Сесію адкрыў начальнік аддзела па супрацоўніцтве ў сферы надзвычайных сітуацый Дэпартамента па супрацоўніцтве ў сферы бяспекі Сяргей Шпарло ад выканаўчага камітэта СНД.
На тэрыторыях дзяржаў – удзельніц СНД паспяхова функцыянуе Міждзяржаўная гідраметэаралагічная сетка, захавана агульная прастора абмену гідраметэаралагічнай інфармацыяй. Ажыццяўляецца эфектыўная каардынацыя ўваходжання ў інфармацыйную сістэму Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, інтэграваную глабальную сістэму назіранняў СМА, іншыя міжнародныя праекты глабальнага і рэгіянальнага маштабаў, - адзначыў прадстаўнік Выканкама Садружнасці. (Крыніца: eccis.org/news)
Парадак дня сесіі ахапіў шырокае кола пытанняў, якія датычацца работы краін СНД у рамках рабочых груп МСГ СНД, ходу выканання стратэгіі развіцця гідраметэаралагічнай дзейнасці дзяржаў-удзельніц СНД і Плана па яе рэалізацыі.
У ходзе пасяджэння 37-й сесіі начальнік Белгідрамета далажыў аб дзейнасці Нацыянальнай гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь і яе ўзаемадзеянні ў рамках СНД і СМА.

Мы не спыняемся на дасягнутым: працягваецца работа па развіцці назіральнай сеткі, укараненні сучасных тэхналогій і будаўніцтве новых метэастанцый. Белгідрамет застаецца актыўным удзельнікам рэгіянальнага метэаралагічнага парадку дня, эфектыўна ўзаемадзейнічае з гідраметэаралагічнымі службамі краін СНД у рамках МСГ СНД і яго рабочых груп, а таксама з СМА. Наша служба гатова дзяліцца назапашаным вопытам і актыўна ўдзельнічаць у сумесных праектах, накіраваных на павышэнне гідраметэаралагічнай бяспекі нашых краін, – адзначыў начальнік Белгідрамета ў сваім выступленні.
Начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Уладзімір Касьяненка прадставіў даклад на тэму: «Аб падыходах да ацэнкі якасці паверхневых водных аб'ектаў дзяржаў-удзельніц МСГ СНД».
Па выніках пасяджэння былі ўнесены рэкамендацыі, і прыняты рашэнні, накіраваныя на развіццё нацыянальных гідраметэаралагічных служб і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж краінамі СНД. Акрамя таго, было прынята рашэнне аб правядзенні ў наступным годзе 38-й сесіі МСГ СНД на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
На заўтра ў рамках міжнароднай юбілейнай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю ўтварэння Кыргызгідрамета, запланавана падпісанне Мемарандума аб намерах супрацоўніцтва ў сферы гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя паміж Белгідраметам і Кыргызгідраметам. Таксама дасягнута дамоўленасць аб правядзенні рабочай сустрэчы з Прэзідэнтам Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі доктарам Абдулай Аль-Мандусам для абмеркавання актуальных пытанняў развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне гідраметэаралогіі.
© Белгiдрaмет, 2016-2026