Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Белгідрамет наведалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

28 лістапада 2019 года ў Белгідрамеце адбылася сустрэча з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у асобе старшыні камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Кананчук Таццяны Пятроўны і іншых членаў дадзенай камісіі.    
З боку Белгідрамета ў сустрэчы прынялі ўдзел: Лабазнаў Раман Юр'евіч (начальнік Белгідрамета), Клімовіч Алег Леанідавіч (першы намеснік начальніка), Кузьміч Святлана Андрэеўна (намеснік начальніка) і кіраўнікі структурных падраздзяленняў Белгідрамета.
Падчас мерапрыемства дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь былі азнаёмленыя з гісторыяй ўтварэння, асноўнымі напрамкамі дзейнасці, вытворчымі практыкамі і перспектывамі развіцця Белгідрамета.
У мэтах больш дэталёвага і глыбокага разумення спецыфікі дзейнасці Белгідрамета для дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь быў праведзены шэраг вытворчых экскурсій з наведваннем службы метэаралагічных прагнозаў і службы радыяцыйнага маніторынгу.
Падчас экскурсій работнікі Белгідрамета азнаёмілі дэпутатаў з практыкай і асаблівасцямі вытворчасці метэаралагічных прагнозаў, а таксама радыяцыйнага маніторынгу ў Рэспубліцы Беларусь.


 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/belgidramet-navedali-deputaty-palaty-pradstaunikou-natsyjanalnaga-sxodu-respubliki-belarus-2506-2019
© Белгiдрaмет, 2016-2024