Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Белгідрамет-актыўны ўдзельнік экалагічнага руху «Разам за чыстую і зялёную краіну»

9 красавіка 2021 года працоўны дэсант Белгідрамета на чале са старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі Наталляй Аляхновіч прынялі актыўны ўдзел у маштабнай акцыі, якая праводзіцца ў рамках экалагічнага руху «Разам за чыстую і зялёную краіну».
Сумесна з прафсаюзным актывам г.Мінска і Першамайскага раёна быў праведзены першы этап акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторыі, прызначанай пад маштабную высадку кустоў. Усяго запланавана высадзіць 10 тысяч кустоў жоўтага і чырвонага пузыраплодніка і ружы маршчыністай.
Праца была не з лёгкіх - удзельнікі акцыі здымалі дзёран і добраўпарадкоўвалі абраны ўчастак на тэрыторыі, прылеглай да знешняй кальцавой дарогі насупраць Парку высокіх тэхналогій (вул. Купрэвіча,1) з падтрымкай вопытных настаўнікаў з КУП «Зелянбуд Першамайскага раёна г.Мінска» атрымалася хутка і якасна справіцца з пастаўленай задачай.
Другі этап акцыі па добраўпарадкаванні, а менавіта высадка кустоў, адбудзецца ў канцы красавіка.
Белгідрамет заўсёды падтрымлівае і ўдзельнічае ў акцыях экалагічнай накіраванасці, каб родны горад і любімы Першамайскі раён станавіліся ўсё больш прыгожымі, чыстымі і зелянейшымі.







Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/belgidramet-aktyuny-udzelnik-ekalagichnaga-ruxu-razam-za-chystuju-i-zjalenuju-krainu-4020-2021
© Белгiдрaмет, 2016-2024