Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Беларусь на парозе пахаладання

Паніжэнне тэмпературнага фону абумовіць атмасферны фронт, які адкрые шлях прахалодным паветраным масам з паўночнага захаду Еўропы. Таму ўжо ў бліжэйшыя суткі, 12 чэрвеня, дзённыя максімумы складуць +14 +20°С, толькі ва ўсходніх раёнах, дзе яшчэ будзе захоўвацца ўплыў больш цёплай паветранай масы, на сярэдзіну дня паветра прагрэецца да +21 +27 °С, а вось у суботу, 13 чэрвеня, тэмпературны фон панізіцца ўжо паўсюдна. Акрамя таго, абавязковым атрыбутам будуць парасоны, бо атмасферныя франты працягнуць прыносіць новыя порцыі ападкаў. Пры актыўным развіцці атмасферных працэсаў месцамі дажджы будуць дасягаць крытэрыяў моцных, суправаджацца навальніцамі і моцным парывістым ветрам.

12 чэрвеня (пятніца) часам дажджы, днём месцамі па краіне моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +6°C па захадзе да +17°C па ўсходзе, максімальная днём +14 +20°C, ва ўсходніх раёнах +21 +27°C.
13 чэрвеня (субота) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7 + 14°C, па паўночным усходзе да +16°C, максімальная днём +15 +22°C.
14 чэрвеня (нядзеля) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі дажджы. Днём месцамі навальніцы, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8 +13°С, максімальная днём +14 +21°С.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/belarus-na-paroze-paxaladannja-13145-2026

© Белгiдрaмет, 2016-2026