Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Апублікавана новая версія мабільнай праграмы "Надвор'е ў кішэні"

24 ліпеня 2020 года ў крамах праграм Google Play Store і Huawei AppGallery была апублікавана новая версія мабільнай праграмы "Надвор'е ў кішэні".
На працягу некалькіх месяцаў праводзілася даследчая работа па пошуку найбольш прыдатнага для ўмоў надвор'я Рэспублікі Беларусь індэкса камфортнасці для адлюстравання тэмпературы паветра "па адчуваннях". Функцыя па адлюстраванні індэкса камфортнасці ўмоў надвор'я змяшчаецца ў новай версіі праграмы. Акрамя таго, абнаўленне змяшчае некаторыя паляпшэнні стабільнасці працы праграмы.

Праграма «Надвор'е ў кішэні» ўяўляе карыстачу інфармацыю аб фактычным надвор'і, гідралагічнай, аграметэаралагічнай і радыяцыйна-экалагічнай абстаноўцы ў населеных пунктах Рэспублікі Беларусь. Гэтая інфармацыя - вынік аўтаматызаванай апрацоўкі дадзеных вымярэнняў у пунктах дзяржаўнай сеткі назіранняў Белгідрамета.
Спампаваць праграму ў Google Play Market
Спампаваць праграму ў Huawei AppGallery




Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/apublikavanaja-novaja-versija-mabilnaj-pragramy-nadvore-u-kisheni-3215-2020
© Белгiдрaмет, 2016-2024