Апалае лісце, граблі і мора пазітыву - суботнік у Белгідрамеце
Апошнія цёплыя кастрычніцкія дзянькі - самы час для працы на свежым паветры. І вось работнікі Белгідрамета на гэтым тыдні зноў на тэрыторыі. Апалае лісце, граблі і мора пазітыву.
У падрыхтаваную глебу былі высаджаны маладыя дрэўцы клёнаў, рабін і дубоў з надзеяй, што яны вырастуць выдатнымі дрэвамі.
Так працягваецца месячнік па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі Першамайскага раёна г.Мінска.
У суботніку прымаюць удзел і прадстаўнікі актыву пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі Белгiдрамета, якія задаюць рытм і агульны настрой.
Правядзенне суботнікаў - гэта важны момант у клопаце аб нашай планеце. Мы ўсе павінны прыкласці хоць крыху намаганняў для таго, каб добраўпарадкаваць край, у якім мы жывем.