Акцыя «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі" у ДУА «Сярэдняя школа №154 г. Мінска»
І да ДУА «Сярэдняя школа №154 г.Мінска» дайшла акцыя «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі», якая стартавала ў рэспубліцы 1 верасня 2021 года. У 11 «А» класе класны кіраўнік правяла інфармацыйную гадзіну, дзе вялікую цікавасць у вучняў выклікала інфармацыя аб колеравых кодах ступені небяспекі метэаралагічных з'яў. А таксама яна распавяла пра метэаз'явы, якія могуць прадстаўляць небяспеку ў розны час года: зімой - завіруха, галалёдзіца, мароз, моцны снегапад, летам – спякота, туман, моцны вецер, зона ляснога пажару. Падлеткі даведаліся і аб правілах паводзін, якія могуць дапамагчы ім застацца жывымі і здаровымі, а таксама зберагчы іх блізкіх падчас пагодных небяспек.
Рэспубліканская акцыя «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі» праводзіцца з 1 па 10 верасня ў рамках рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». Супрацоўнікі Белгідрамета распрацавалі інфармацыйныя матэрыялы па асновах бяспекі і правілах паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я ў розныя перыяды года, веданне якой дапаможа не разгубіцца ў складанай пагоднай сітуацыі і пазбегнуць негатыўных наступстваў.