Агляд воднага рэжыму рэк у мае
У мае на рэках краіны назіраліся ваганні ўзроўняў вады, у сярэдзіне месяца з тэндэнцыяй да павышэння, у выніку выпадзення ападкаў. Вада знаходзілася на пойме на Дняпры ў г.Жлобін, г.Рэчыца, г.п.Лоеў, Віліі ў аг.Сцешыцы, прытоку Сожа рацэ Іпуць і прытоку Бярэзіны рацэ Бобр. Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраліся на Нёмане ў г.Гродна, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад.
На некаторых прытоках Нёмана, Заходняга Буга і Прыпяці значэнні мінімальных узроўняў вады ў маі апынуліся ніжэйшымі за мінімумы для гэтага месяца за шматгадовы перыяд назіранняў.
Воднасць Віліі, Бярэзіны і Сожа блізкая да звычайнай для гэтай пары года, а воднасць Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра і Прыпяці меншая за норму.
На дату складання прагнозу на рэках краіны назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-16 см, невялікі (1-6 см за суткі) рост узроўняў вады адзначаецца толькі на Нёмане ў г.Гродна і некаторых малых рэках. На Віліі ў аг.Сцешыцы і на прытоку Сожа рацэ Іпуць у г.Добруш узроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму. На Нёмане ў г.Гродна, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуючых суднаходства.
Прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў чэрвені
Мінімальныя ўзроўні вады ў чэрвені на большасці рэк чакаюцца ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў, а на Прыпяці – блізкімі да ніжэйшых за перыяд назіранняў.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026