Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд воднага рэжыму рэк у ліпені і прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў жніўні

 
Агляд воднага рэжыму рэк у ліпені

У ліпені на Заходняй Дзвіне, Дняпры і Сожы, у выніку выпадзення ападкаў, месцамі моцных, развіліся дажджавыя паводкі. У сувязі з павышэннем узроўняў вады на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін і г.Рэчыца, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. На прытоку Сожа рацэ Остэр у в.Ходунь узровень вады перавысіў адзнаку выхаду вады на пойму.
У басейнах рэк Нёмана, Віліі, Заходняга Буга, Бярэзіны і Прыпяці адзначаўся ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго на Бярэзіне ў г.Бабруйск узровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, лімітуючай суднаходства. Мінімальныя значэнні ўзроўняў вады наблізіліся да шматгадовых мінімумаў за ліпень на Нёмане ў в.Беліца і г.Гродна, яго прытоку рацэ Шчара ў г.Слонім, прытоках Прыпяці рэках Ясельда ў г.Бяроза і в.Сенін, Цна ў в.Дзятлавічы, Лань у в.Мокрава, а на Віліі ў в.Міхалішкі ўзровень вады апусціўся ніжэй за шматгадовы мінімальны ўзровень вады за ліпень.
У канцы месяца воднасць Заходняй Дзвіны, Заходняга Буга, Дняпра на ўчастку Жлобін-Рэчыца, Прыпяці на ўчастку Чарнічы-Мазыр і Бярэзіны ў г.Бабруйск была блізкая да звычайнай для гэтага часу года. Больш за норму на 30-60% была воднасць Сожа, Дняпра на ўчастку Орша-Магілёў і Бярэзіны ля г.Барысаў. Воднасць Нёмана, Віліі і Прыпяці ў г.Пінск была менш за норму на 20-40%.
На дату складання прагнозу на рэках краіны адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-18 см.
Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту назіраюцца на Нёмане ў г.Гродна і Бярэзіне ў г.Бабруйск. Вада знаходзіцца на пойме на прытоку Сожа рацэ Остэр у в.Ходунь.

Прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў жніўні

Мінімальныя ўзроўні вады на Заходняй Дзвіне, Дняпры, Бярэзіне, Сожы і Прыпяці прагназуюцца блізкімі да сярэдніх шматгадовым значэнняў для жніўня. На Нёмане мінімальныя ўзроўні вады чакаюцца блізкімі да мінімальным шматгадовых значэнняў для гэтай пары года.
 
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/agljad-vodnaga-rezhymu-rek-u-lipeni-i-pragnoznaja-infarmatsyja-ab-minimalnyx-uzrounjax-vady-u-zhniuni-3230-2020
© Белгiдрaмет, 2016-2024