Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд воднага рэжыму рэк у чэрвені. Прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў ліпені

У пачатку чэрвеня на рэках пераважаў спад узроўняў вады. У канцы першай дэкады выпадзенне ападкаў абумовіла павышэнне ўзроўняў вады на большасці рэк краіны, у выніку чаго на Віліі ў аг.Сцешыцы, рэках Іпуць у г.Добруш (прыток Сожа), Сушанка ў в.Суша (прыток Бярэзіны) і Случ у в.Клепчаны (прыток Прыпяці) вада знаходзілася на пойме непрацяглы час. З канца другой дэкады і да канца месяца на рэках назіраўся спад узроўняў вады, пагоршыліся ўмовы рачнога транспарту на суднаходных участках Дняпра, Бярэзіне ў г.Бабруйск і Сожы ў г.Гомель.

Значэння мінімальных узроўняў вады ў чэрвені апынуліся ніжэй гістарычных мінімумаў для гэтага месяца ў ніжнім цячэнні Нёмана, яго прытоку рацэ Шчара, прытоку Заходняга Буга рацэ Мухавец, у вярхоўі Прыпяці, а таксама яе прытоках рэках Піна, Ясельда і Гарынь.

Воднасць Заходняй Дзвіны і Прыпяці ў два разы меншая за звычайную для гэтай пары года, Нёмана, Віліі, Дняпра, Бярэзіны і Сожа блізкая да нормы і крыху меншая за яе.

У цяперашні час на рэках назіраецца спад узроўняў вады. Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на суднаходных участках Нёмана, Дняпра, Сожа і Бярэзіне каля г.Бабруйск.

 

Прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў ліпені

 

Мінімальныя ўзроўні вады ў рэках у ліпені чакаюцца ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў, а ў Прыпяці і ў ніжнім цячэнні Нёмана ніжэй мінімальных гістарычных мінімумаў для гэтага месяца.

На Заходняй Дзвіне ля г.Віцебск, Бярэзіне ля г.Светлагорск і суднаходных участках Прыпяці пагоршацца ўмовы для працы рачнога транспарту.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязковая

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/agljad-vodnaga-rezhymu-rek-u-cherveni-pragnoznaja-infarmatsyja-ab-minimalnyx-uzrounjax-vady-u-lipeni-13325-2026

© Белгiдрaмет, 2016-2026