Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд стану водных аб'ектаў на рэках Магілёўскай вобласці ў перыяд з 22 па 27 лістапада

У мінулы перыяд (22 па 27 лістапада) на рэках Магілёўскай вобласці адзначаўся, пераважна, рост узроўняў вады, у выніку чаго, на рацэ Сож у г.Слаўгарад узровень вады перавысіў адзнаку, пры якой узнікаюць цяжкасці ў рабоце рачнога транспарту.
Па стане на 28 лістапада на рэках назіраюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-6 см за суткі і іх роўны ход.
На рацэ Днепр ў раёне г. Магілёў і Бярэзіне каля г. Бабруйска, узроўні вады працягваюць знаходзіцца ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства.
Тэмпература вады ў рэках панізілася і знаходзіцца ў межах ад 0,7°С да 3,2°С, а ў Чыгірынскім вадасховішчы яна складае 1,6°С.
У найбліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады, тэмпература вады істотна не зменіцца.

Інфармацыя прадстаўлена Філіялам «Магілёўаблгідрамет»
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/agljad-stanu-vodnyx-abektau-na-rekax-magileuskaj-voblastsi-u-peryjad-z-22-pa-27-listapada-8975-2024
© Белгiдрaмет, 2016-2024