Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Адзіны дзень інфармавання ў Белгідрамеце: вынікі года добраўпарадкавання і ключавыя тэмы будучага УНС

16 снежня 2025 года ў Белгідрамеце адбылася інфармацыйна‑асветніцкая сустрэча ў рамках адзінага дня інфармавання (АДІ), ключавой тэмай якога стала "пяцігодка якасці - вынікі года добраўпарадкавання". 
У якасці спікера выступіў дэпутат Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, старшыня Першамайскай раённай г. Мінска арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Сяргей Мазаўка. Яго выступленне было прысвечана тэме Аді і будучаму Усебеларускаму народнаму сходу (УНС), які пройдзе 18 і 19 снежня 2025 года пад старшынствам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Сяргей Анатольевіч падвёў прамежкавыя вынікі «пяцігодкі якасці», акцэнтаваў увагу на ключавых пытаннях, вынесеных на абмеркаванне УНС: дэмаграфічная бяспека, павышэнне чалавечага патэнцыялу, якое ўключае ў сябе пытанні адукацыі і патрыятычнага выхавання моладзі. Ён падкрэсліў важнасць актыўнага ўдзелу грамадзян у фарміраванні будучыні краіны і выказаў упэўненасць у канструктыўным дыялогу на пляцоўцы УНС.

Таксама ў мерапрыемстве прыняў удзел Эдуард Кузняцоў, намеснік Старшыні Першамайскай раённай арганізацыі г. Мінска РГА «Белая Русь». У сваім выступленні ён акцэнтаваў увагу на праблеме кібербяспекі, падкрэсліўшы яе значнасць ва ўмовах цыфравізацыі ўсіх сфер жыцця грамадства.

Па выніках сустрэчы адбылося ўрачыстае ўручэнне членскіх білетаў і памятных падарункаў супрацоўнікам Белгідрамета, які ўступіў у Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь».

Мерапрыемства прайшло ў фармаце адкрытага дыялогу, дазволіўшы ўдзельнікам не толькі атрымаць актуальную інфармацыю аб ключавых дзяржаўных ініцыятывах, але і задаць спікерам пытанні.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/adziny-dzen-infarmavannja-u-belgidrametse-vyniki-goda-dobrauparadkavannja-i-kljuchavyja-temy-buduchaga-11892-2025/

© Белгiдрaмет, 2016-2026