Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Адзіны дзень інфармавання ў Белгідрамеце: "Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі»

15 студзеня 2026 года ў дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» прайшоў адзіны дзень інфармавання.

У якасці спікера быў запрошаны Дзячэнка Алег Віктаравіч - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах.   

Алег Віктаравіч дэталёва спыніўся на Пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, звярнуў увагу ўсіх прысутных на асноватворныя тэзісы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «час канкрэтных спраў», «эканоміка - аснова нашага жыцця». Раскрыў пакрокавае развіццё беларускага народа:

- тэхналагічны суверэнітэт; 
- лакалізацыя і кааперацыя; 
- развіццё нацыянальнай індустрыі высокіх тэхналогій, IT-індустрыя; 
- энергетычная самастойнасць;  
- устойлівая, прыбытковая вытворчасць прадуктаў харчавання; 
- эфектыўныя продажы для паспяховага знешняга гандлю;  
-дасканалы спажывецкі рынак;
- турызм-кропка прыросту эканомікі; 
- моцныя рэгіёны - гэта галоўны прыярытэт. 


Алег Віктаравіч падкрэсліў, што Беларусь у цяперашняй пяцігодцы ўзяла пастаўленую планку па экспарце, нягледзячы на санкцыі, у новай пяцігодцы варта рэалізаваць не менш за 25 буйных інвестпраектаў у прамысловасці, у Беларусі стабільная эканоміка, ЗВР на гістарычным максімуме, Беларусь прымножыла моцны рэальны сектар эканомікі, не расплюхаўшы савецкай спадчыны.

Зламаны ствараемыя міфы аб закрытасці і ізаляванасці нашай краіны, што пацвярджаюць любыя сусветныя рэйтынгі. Беларусь увайшла ў топ-50 самых наведвальных турыстамі краін: 48-е месца з 220 краін. Толькі сёлета больш за 250 тысяч еўрапейцаў прыехалі без віз, асабіста пераканаліся ў бяспецы і гасціннасці, а таксама прыгажосці нашай Беларусі.

За гэтыя гады рэальная заработная плата вырасла на 40 працэнтаў, дасягнуўшы сярэдняга значэння 2700 рублёў. На працягу ўсяго пяцігоддзя двойчы ў год павышаліся пенсіі. 

Павага і аўтарытэт нашай краіны не ставяцца пад сумнеў, і мы цвёрда стаім на сваіх пазіцыях. Беларусь - наш дом. Толькі мы вызначаем свой эканамічны ўклад. 

Беларусь - чыстая краіна.

Год добраўпарадкавання завяршаецца, але сам працэс - не. Ён застаецца на кантролі ў Прэзідэнта. 

У Канстытуцыі замацавана палітычная воля большасці. Закон нас абараняе - мы яго выконваем. Простая і аб'ектыўная формула прававой дзяржавы, якой і з'яўляецца Беларусь. Так мы разумеем нашу беларускую мадэль дэмакратычнага развіцця.

Нацыянальнае адзінства, мір, бяспека - гэта базавыя каштоўнасці,якія мы ўсведамляем з кожным днём усё вастрэй.

 

У канцы свайго выступу, звяртаючыся да супрацоўнікаў Белгідрамета Дзячэнка Алег адзначыў:

"Мы не ведаем, якім будзе свет заўтра, але якой будзе Беларусь, залежыць толькі ад нас. Час выбраў нас. І гэты час канкрэтных спраў".

 

У канцы сустрэчы дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь быў зададзены шэраг пытанняў, на якія атрыманы канструктыўныя, вычарпальныя адказы.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/adziny-dzen-infarmavannja-u-belgidrametse-kljuchavyja-aspekty-paslannja-prezidenta-respubliki-belarus-11641-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026