Адзіны дзень бяспекі прайшоў у Зялёным інфармацыйным цэнтры бібліятэкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Белгідрамет працягвае інфармаваць насельніцтва аб правілах паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я ў рамках правядзення акцыі "Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі".
І сёння, 24 лютага, у Зялёным інфармацыйным цэнтры бібліятэкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, вядучы бібліятэкар Сінкевіч Аксана Расціславаўна распавяла студэнтам інжынернага факультэта ў рамках дысцыпліны «абарона насельніцтва ў надзвычайных сітуацыях» аб тым, як неабходна сябе паводзіць і якія меры засцярогі прымаць пры пагрозе і ўзнікненні неспрыяльных гідраметэаралагічных з'яў у летні і зімовы перыяды, а таксама аб правілах паводзін на лёдзе.
Белгідрамет перадаў у БарДУ інфармацыйныя матэрыялы. Усе карыстальнікі Зялёнага інфармацыйнага цэнтра могуць азнаёміцца з рэкамендацыямі Белгідрамета аб правілах паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я.
Папярэджаны-значыць узброены!