Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Адзіны дзень бяспекі прайшоў 26 лютага 2020 года ў 5 "А"класе ў ДУА "Гімназія №5 г.Мінска"

З 20 лютага па 1 сакавіка 2020 года ў Рэспубліцы праходзіць акцыя "Адзіны дзень бяспекі". Яе мэта-фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
У рамках акцыі Белгідрамет перадаў інфармацыйныя матэрыялы (буклеты, плакаты) з рэкамендацыямі па правілах паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я ў 5 "А"клас дзяржаўнай установы адукацыі" Гімназія № 5 г.Мінска".
Класны кіраўнік 5 "А" класа ДУА"Гімназія №5 г.Мінска" Дзяўго Людміла Васільеўна правяла інфармацыйную гадзіну па тэме і распавяла пра тое, як неабходна сябе паводзіць і якія меры засцярогі прымаць пры пагрозе і ўзнікненні неспрыяльных гідраметэаралагічных з'яў у летні і зімовы перыяды, а таксама аб правілах паводзін на лёдзе.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/adziny-dzen-bjaspeki-prajshou-26-ljutaga-2020-goda-u-5-aklase-u-dua-gimnazija-5-gminska-2742-2020
© Белгiдрaмет, 2016-2024