Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Адукацыйны візіт удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ на метэаралагічную станцыю Мінск

11 сакавіка прайшоў адукацыйны візіт на метэаралагічную станцыю Мінск удзельнікаў рэспубліканскага конкурса навуковых біёлага-экалагічных работ/праектаў навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Дадзены конкурс праходзіць у мэтах развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага сродку павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў.

У рамках адукацыйнага візіту навучэнцы азнаёміліся з тэхналогіяй правядзення гідраметэаралагічных назіранняў. Акрамя таго, наведалі метэаралагічную пляцоўку, дзе пазнаёміліся з прыборамі і датчыкамі, з дапамогай якіх праводзяць гідраметэаралагічныя назіранні.



Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/adukatsyjny-vizit-udzelnikau-respublikanskaga-konkursu-navukovyx-bielaga-ekalagichnyx-rabot-na-3858-2021
© Белгiдрaмет, 2016-2024