Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Аб выніках маршрутнага абследавання атмасфернага паветра ў г.Мінск у рамках акцыі "Дзень без аўтамабіля"

У перыяд з 16 па 22 верасня 2020 года праходзіў Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, у тым ліку 22 верасня 2020 года і гарадская экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля».
У рамках акцыі службай маніторынгу навакольнага асяроддзя Белгідрамета 21 і 22 верасня было праведзена маршрутнае абследаванне стану атмасфернага паветра ў пунктах, узгодненых з Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і наступнае выпрабаванне пробаў атмасфернага паветра.
21 верасня 2020 года ў раёне перасячэння вуліцы Я.Коласа і вуліцы Кульман, зоны адпачынку (парк Горкага) і зоны рэкрэацыі (Музей валуноў) канцэнтрацыі фармальдэгіду склалі ніжэй мяжы выяўлення метаду, дыяксіду азоту – ад 0,2 да 0,4 ГДК і аксіду вугляроду – ад 0,04 да 0,2 ГДК.
22 верасня 2020 года істотнай змены ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра не зафіксавана.
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/ab-vynikax-marshrutnaga-absledavannja-atmasfernaga-pavetra-u-gminsk-u-ramkax-aktsyi-dzen-bez-autamabilja-3392-2020
© Белгiдрaмет, 2016-2024