Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь штогод 7 лістапада. Гэты дзяржаўнае свята заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157.
Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя 1917 гада – галоўная падзея ХХ стагоддзя, якая не толькі змяніла шлях гістарычнага развіцця Расіі, але і аказала вялікі ўплыў на гісторыю беларускай зямлі.
Для нашай рэспублікі падзеі той пары адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэньня і ўласнай дзяржаўнасці.
З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія і дагэтуль працягваюць заставацца прадметам нашай асаблівай гордасці.
Сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

У гэты святочны дзень жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця, спакою і свету, новых працоўных дасягненняў на карысць Рэспублікі Беларусь!

З гісторыі свята
У ноч з 7 на 8 лістапада 1917 года ў Петраградзе адбылося паўстанне. Па сігнале, якім стаў стрэл крэйсера «Аўрора», узброеныя працоўныя, салдаты і матросы захапілі Зімовы палац, зрынулі Часовы ўрад і абвясьцілі Уладу Саветаў.
Рэвалюцыя 1917 года стала адным з самых значных падзей XX стагоддзя і карэнным чынам паўплывала на ход далейшай гісторыі. Людзі атрымалі права на працу, на адукацыю, на адпачынак, права ўдзельнічаць у кіраванні краінай.
Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру.
Да 1991 года 7 лістапада быў галоўным святам СССР і насіў больш ўрачыстую, чым зараз, назву – Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. На працягу ўсёй савецкай эпохі 7 лістапада быў "чырвоным днём календара», гэта значыць дзяржаўным святам, якое адзначалі не толькі асаблівым колерам у штодзённіку, але і абавязковымі дэманстрацыямі працоўных, якія праходзілі ў кожным горадзе краіны.
Гісторыя гэтага свята скончылася з распадам Савецкага Саюза і развянчаннем камуністычнай ідэалогіі. У Расіі свята было перайменавана спачатку ў Дзень згоды і прымірэння, а потым і скасавана зусім.
У Беларусі ж гэтае свята па-ранейшаму адзначаецца, але атрымала новую назву – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Захоўваючы гэты дзень сярод іншых памятных дат, мы тым самым аддаем даніну павагі мільёнам людзей, для якіх многія гады гэта было галоўнае свята дзяржавы.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/7-listapada-dzen-kastrychnitskaj-revaljutsyi-4710-2021
© Белгiдрaмет, 2016-2024