Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

25-годдзе з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

У 2019 годзе спаўняецца 25 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года на 13-ай сесіі Вярхоўнага Савета. Структура Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сістэму канстытуцыйных норм і мае прэамбулу (ўступленне), асноўную частку, заключныя і пераходныя палажэнні. Складаецца яна з 146 артыкулаў.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь-асноўны закон дзяржавы. Яна вызначае і замацоўвае грамадскі і дзяржаўны лад, прававое становішча асобы, парадак фарміравання і кампетэнцыю органаў дзяржаўнай улады, прынцыпы яе ўзаемаадносін з грамадствам і грамадзянамі. У ёй сфармуляваны прынцыпы падзелу ўлады, палітычнага плюралізму, а таксама прапісаныя асноўныя прынцыпы выбарчай сістэмы.
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/25-goddze-z-dnja-prynjatstsja-kanstytutsyi-respubliki-belarus-1688-2019
© Белгiдрaмет, 2016-2024