Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

22 красавіка-Міжнародны Дзень Маці-Зямлі.

У 2009 годзе ААН абвясціла 22 красавіка Міжнародным Днем Маці-Зямлі.
Абвяшчэнне гэтага свята з'яўляецца прызнаннем таго, што зямля і яе экасістэмы з'яўляюцца нашым домам, забяспечваюць чалавецтву жыццё. Таму для дасягнення справядлівага балансу паміж эканамічнымі, сацыяльнымі і экалагічнымі патрэбамі цяперашняга і будучых пакаленняў неабходна садзейнічаць гармоніі чалавека з прыродай і планетай Зямля.
Галоўная задача гэтага свята нагадаць людзям аб адказнасці, аб глабальных пагрозах і выкліках, якія стаяць перад нашым агульным домам, і самае галоўнае, заклікаць да неадкладных практычных дзеянняў у інтарэсах захавання жыцця на зямлі.
Кожны год гэты дзень прысвечаны пэўнай тэме. Тэма Дня Зямлі 2021 года - Адновім нашу зямлю. Гэты дзень пройдзе адначасова пад знакам не толькі выключнай пагрозы, але і выключных магчымасцяў. Змяненне клімату, страта біяразнастайнасці, пандэмія COVID-19, прыродныя катаклізмы і эканамічны крызіс – усё гэта паказала, наколькі цесна звязана дабрабыт чалавека і яго наваколле.
Нам неабходна падвоіць намаганні па выратаванні планеты і людзей, абвясціўшы новую эру аднаўлення і адзінства. Рух Дня Зямлі ставіць перад сабой глабальную мэту дамагчыся сусветнай падтрымкі намаганняў па аднаўленні клімату, распаўсюджванню экалагічнай адукацыі сярод падрастаючага пакалення.
Клопат аб экалогіі пачынаецца з кожнага канкрэтнага чалавека. Што Вы можаце зрабіць дзеля сваёй планеты?
1. Замяніць усе лямпачкі дома на энергазберагальныя, дыёдныя.
2. Скараціць неўсвядомленае спажыванне тавараў.
3. Выбіраць тавары ў экалагічнай ўпакоўцы і ўпакоўцы з другаснай сыравіны.
4. Спыніць выкарыстанне поліэтыленавых пакетаў.
5. Звярнуць увагу на тое, чым Вы мыеце посуд і сцірае бялізну.
6. Адмовіцца ад прадуктаў з пальмавым алеем.
7. Здаваць батарэйкі, люмінесцэнтныя лямпы і іншыя шкодныя адходы на перапрацоўку.
8. Ажыццяўляць раздзельны збор адходаў.
9. Хадзіць больш пешшу альбо выбіраць экалагічныя віды транспарту.
10. Не засмечваць прыроду.
11. Распавядаць дзецям аб асцярожным стаўленні да прыроды.
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/22-krasavika-mizhnarodny-dzen-matsi-zjamli-4060-2021
© Белгiдрaмет, 2016-2024