2022-ы год - Год гістарычнай памяці
31 снежня 2021 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб абвяшчэнні 2022 года Годам гістарычнай памяці.
Ва ўказе адзначаецца, што Год гістарычнай памяці аб'яўляецца ў мэтах фарміравання аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.