17 чэрвеня ў Белгідрамеце прайшла інфармацыйная гадзіна з кіраўніком спраў Адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска Аляксеем Ванкевічам
17 чэрвеня ў Белгідрамеце прайшла інфармацыйная гадзіна з кіраўніком спраў Адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска Аляксеем Ванкевічам.
Падчас інфармацыйнай гадзіны абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі Першамайскага раёна горада Мінска. Да прыкладу, сярэднямесячная заработная плата па раёне за студзень-красавік 2021 года склала 2 877 бел.руб. На такія лічбы, безумоўна, уплывае багацце буйных прадпрыемстваў у раёне - Парк высокіх тэхналогій, ААТ «ММЗ імя С.І.Вавілава кіруючая кампанія холдынгу «Белома», ВРУП «МІНГАЗ» і іншыя.
Акрамя таго, гаворка ішла аб ролі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ў фарміраванні патрыятызму грамадзян. Такая тэма абумоўлена набліжэннем святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі).