Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

11 сакавіка 2020 года Белгідрамет наведаў дырэктар Украінскага гідраметэаралагічнага інстытута

11 сакавіка 2020 года з мэтай абмеркавання пытанняў рэалізацыі сумеснага праекта па распрацоўцы сістэмы гідралагічнага прагназавання воднага сцёку рэк басейна Прыпяці дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" (далей - Белгідрамет) наведаў дырэктар Украінскага гідраметэаралагічнага інстытута Асадчы Уладзімір Іванавіч.

   



















З боку Белгідрамета ў сустрэчы прынялі ўдзел:
Кузьміч Святлана Андрэеўна - намеснік начальніка;
Журавовіч Людміла Мікалаеўна - начальнік службы гідралогіі і аграметэаралогіі;
Зубчонак Алена Яўгеньеўна – начальнік аддзела гідралагічных прагнозаў службы гідралогіі і аграметэаролагі.
У ходзе сустрэчы былі разгледжаны пытанні:
- прыцягненне сістэмы прагназавання метэаралагічных параметраў, уключаючы прагноз атмасферных ападкаў на базе мезамаштабнай лікавай мадэлі прагнозу надвор'я WRF-ARV
v. 3 (зша), да распрацоўкі сістэмы гідралагічнага прагназавання воднага сцёку рэк басейна Прыпяці;
- прыцягненне сістэмы прагназавання гідраграфа воднага сцёку на базе мадэлючага комплексу SWAT (зша) да распрацоўкі сістэмы гідралагічнага прагназавання воднага сцёку рэк басейна Прыпяці.
 
  
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/11-sakavika-2020-goda-belgidramet-navedau-dyrektar-ukrainskaga-gidrametearalagichnaga-instytuta-2805-2020
© Белгiдрaмет, 2016-2024