Па стане на 7 красавіка на Дняпры і ў ніжнім цячэнні Сожа працягваецца фарміраванне максімальных узроўняў вады вясновай паводкі, тут адбываецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-4 см за суткі. На астатніх рэках адзначаецца ў асноўным спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 17 см, месцамі назіраецца невялікі (1-7 см за суткі) рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў.
На большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці вада знаходзіцца на пойме.
Паводле звестак МНС у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці, Гомельскім і Добрушскім раёнах Гомельскай вобласці назіраюцца затапленні мастоў і ўчасткаў дарог.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй за адзнаку, якая лімітуе суднаходства.
У бліжэйшыя дні, у выніку выпадзення ападкаў, на асобных участках рэк будзе назірацца рост узроўняў вады.

Пры выкарыстанні інфармаціі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026