Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 6 кастрычніка 2025 года

Па стане на 6 кастрычніка на рэках краіны назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады і роўны іх ход, толькі на Заходняй Дзвіне ў г.п.Сураж, г.Полацк, Нёмане ў г.Стоўбцы, г.Гродна, Дняпры ў г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Беразіно, Сожы ў г.Гомель, Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Нароўля адзначаецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-11 см за суткі. 
На Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца, г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 7,4°C да 13°C, у вадаёмах ад 9,2°C да 12 °C. 
У бліжэйшыя дні на большасці рэк спад узроўняў вады захаваецца.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-6-kastrychnika-2025-goda-10919-2025

© Белгiдрaмет, 2016-2025