Па стане на 5 снежня рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-8 см за суткі назіраецца на Дняпры, Прыпяці, Заходняй Дзвіне на ўчастку Ула – Полацк, Нёмане ў г.Гродна, Бярэзіне на ўчастку Барысаў – Беразіно і ў г.Светлагорск, Сожы на ўчастку Слаўгарад – Гомель. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Віліі адбываецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-12 см.
На Віліі ў аг.Сцешыцы ўзровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй за адзнаку, якая лімітуе суднаходства.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 1,5°C да 5,7°C, у вадаёмах – ад 1,4°C да 4,6°C.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе адзначацца ў асноўным рост узроўняў вады, тэмпература вады істотна не зменіцца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026