Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 5 лістапада 2025 года

У мінулы перыяд (1-4 лістапада) выпадзенне ападкаў абумовіла рост узроўняў вады на большасці рэк краіны. На Дняпры ў г.Рэчыца, г.п.Лоеў і Бярэзіне ў г.Светлагорск палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту.
Па стане на 5 лістапада на рэках назіраецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-18 см за суткі, толькі на асобных прытоках Нёмана, Заходняга Буга, Бярэзіны і Прыпяці адзначаецца нязначны спад узроўняў вады.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства. 
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 5,5°C да 9,0°C, у вадаёмах ад 6,8°C да 8,4°C. 
Да канца гэтага тыдня на большасці рэк будзе адзначацца рост узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры ў г.Магілёў і Сожы ў г.Крычаў палепшацца ўмовы для працы рачнога транспарту.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-5-listapada-2025-goda-11175-2025

© Белгiдрaмет, 2016-2025