Версія для друку
Памер шрыфту
─
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 5 кастрычніка 2026 года

Па стане на 5 кастрычніка на большасці рэк краіны назіраецца спад узроўняў вады і роўны іх ход. Невялікі (1-9 см за суткі) рост узроўняў вады адзначаецца на Заходняй Дзвіне ў г.Полацк, Дняпры ў г.Жлобін і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Барысаў і г.Светлагорск, Сожы ў г.Гомель, а таксама на Прыпяці на ўчастку Чэрнічы – Мазыр. 
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель, Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Мазыр.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 8,7°C да 15°C, у вадаёмах ад 12°C да 16°C. 
У бліжэйшыя дні істотных змен ва ўзроўні і тэрмічным рэжымах рэк не чакаецца.


 

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-5-kastrychnika-2026-goda-14322-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026