Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк
30.08.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 30 жніўня 2019 года

Па стану на 30 жніўня на рэках назіраецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-11 см за суткі.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады складае ў рэках 13-23°С, у вадаёмах 20-24°С. 
Да канца бягучага тыдня на рэках будзе назірацца зніжэнне ўзроўняў вады, у выніку чаго на Бярэзіне ў г.Светлагорск узровень вады апусціцца ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
 
 
© Белгiдрaмет, 2016-2024