Версія для друку
Памер шрыфту
─
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 30 верасня 2026 года

Па стане на 30 верасня рост узроўняў вады адзначаецца з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-3 см на Нёмане, Дняпры, Бярэзіне, Прыпяці, з сутачнай інтэнсіўнасцю 11-21 см на Заходняй Дзвіне на ўчастку Полацк –Верхнядзвінск, з сутачнай інтэнсіўнасцю 5-7 см на Сожы на ўчастку Слаўгарад – Гомель. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Віліі назіраецца невялікі (да 16 см за суткі) спад узроўняў вады. Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель, Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Мазыр. Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 9,3°C да 15°C, у вадаёмах ад 13°C да 16 ° C. Да канца гэтага тыдня на большасці рэк краіны будзе назірацца спад узроўняў вады і роўны іх ход.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-30-verasnja-2026-goda-14260-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026