Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 30 снежня 2025 года

У мінулы перыяд (25-29 снежня) халоднае надвор'е спрыяла ўзмацненню ледаўтваральных працэсаў на рэках і вадаёмах краіны.

Па стане на 30 снежня амаль паўсюдна на рэках назіраюцца шугаход і забярэгі, ледастаў і ледастаў з палонкамі адзначаецца на Заходняй Дзвіне ў г.п.Сураж, а таксама некаторых прытоках Сожа і Прыпяці. На вадасховішчах Чыгірынскае, Заслаўскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада і возеры Чырвонае ўсталявалася тонкае ледзяное покрыва, на азёрах Нарач і Дрывяты назіраюцца забярэгі.

На большасці рэк адбываецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 12см за суткі, толькі на Заходняй Дзвіне на ўчастку Ула – Верхнядзвінск, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Слаўгарад, а таксама на некаторых іх прытоках і прытоках Прыпяці адбываецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-10см.

У бліжэйшыя дні, у сувязі з захаваннем марознага надвор'я, чакаецца ўзмацненне ледаўтваральных працэсаў, спад узроўняў вады на большасці рэк захаваецца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязковая.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-30-snezhnja-2025-goda-11497-2025/

© Белгiдрaмет, 2016-2026