Па стане на 30 сакавіка на Дняпры, Сожы, Прыпяці, большым працягу Заходняй Дзвіны і на асобных участках Бярэзіны назіраецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-8 см за суткі. На рэках басейнаў Нёмана і Віліі адбываецца спад узроўняў вады.
Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Віліі і Бярэзіны.
Паводле звестак МНС у Мсціслаўскім і Хоцімскім раёнах Магілёўскай вобласці, Гомельскім, Добрушскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці назіраюцца затапленні жылых дамоў, падворкаў, гаспадарчых пабудоў, мастоў і ўчасткаў дарог.
У бліжэйшыя дні рост узроўняў вады на большасці рэк захаваецца, інтэнсіўнасць яго будзе невялікая.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026