Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 30 чэрвеня 2025 года

У мінулы перыяд (26-29 чэрвеня) у выніку выпадзення ападкаў на асобных участках рэк назіраўся рост узроўняў вады, на прытоку Нёмана рацэ Рось у д.Студзянец вада выйшла на пойму, а на Сожы ў г.Крычаў палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту.
Па стане на 30 чэрвеня на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, г.Полацк і Сожы на ўчастку крычаў – Слаўгарад назіраецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 14 см. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Нёмане, Віліі, Дняпры, Бярэзіне і Прыпяці адзначаецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-9 см за суткі.
На прытоку Нёмана рацэ Рось у в.Студзянец узровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін і Сожы ў г.Слаўгарад назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 14°C да 21°C, у вадаёмах ад 17°C да 19°C. 
Да канца гэтага тыдня на рэках будзе адзначацца ў асноўным спад узроўняў вады і роўны іх ход, тэмпература вады павысіцца.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязковая

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-30-chervenja-2025-goda-10143-2025
© Белгiдрaмет, 2016-2024