Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 27 мая 2025 года

У цяперашні час, у выніку выпадзення ападкаў, на рэках краіны адзначаецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 58 см за суткі на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Бярэзіны і Прыпяці, да 16 см за суткі на рэках басейнаў Нёмана, Віліі, Дняпра і Сожа.

На Нёмане ў г.Гродна і Бярэзіне ў г.Бабруйск узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лiмiтуючых суднаходства. 

Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 11°C да 19°C, у вадаёмах ад 12°C да 17°C.

Да канца гэтага тыдня на большасці рэк рост узроўняў вады захаваецца, у выніку чаго на Бярэзіне ў г.Бабруйск палепшацца ўмовы для працы рачнога транспарту, а на асобных участках рэк басейнаў Віліі і Бярэзіны магчымы выхад вады на пойму.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-27-maja-2025-goda-9819-2025
© Белгiдрaмет, 2016-2024