Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 26 жніўня 2024 года

У мінулы перыяд (21-25 жніўня) на рэках пераважаў рост узроўняў вады, у выніку чаго на Віліі ў аг.Стешыцы ўзровень вады перавысіў адзнаку выхаду вады на пойму.
Па стане на 26 жніўня на рэках адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-15 см. 
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на суднаходных участках Нёмана, Дняпра, Сожа і Бярэзіны. 
Узроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на прытоку Нёмана рацэ Рось у в.Студзянец, Віліі ў аг.Сцешыцы і прытоку Бярэзіны рацэ Бобр ля в.Куты.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 16°C да 25°C, у вадаёмах ад 21°C да 22°C.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе адзначацца спад узроўняў вады.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-26-zhniunja-2024-goda-8548-2024
© Белгiдрaмет, 2016-2024