Па стане на 26 сакавіка на Дняпры на ўчастку Рэчыца-Лоеў адзначаецца нязначны (1 см за суткі) рост узроўняў вады. На Дняпры ў г.Жлобін і Прыпяці ў г.Пінск назіраецца роўны ход узроўняў вады. На астатнім працягу Дняпра, Прыпяці, а таксама на Заходняй Дзвіне, Нёмане, Віліі, Бярэзіне і Сожы адбываецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-23 см.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі лімітуючай суднаходства.
Ледзяныя ўтварэнні ў выглядзе заберагаў назіраюцца на возеры Чырвонае і на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Нямержа.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 0,8-5,4°С.
У бліжэйшыя суткі ўзровенны рэжым рэк захаваецца, ледзяныя ўтварэнні разбурацца.