Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 25 сакавіка 2026 года

Па стане на 25 сакавіка ў вярхоўях Заходняй Дзвіны і Дняпра яшчэ захоўваецца крыгаход. На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Салігорскае, Заслаўскае, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Дрывяты, Чырвонае і Лукомскае назіраецца ледастаў з палонкамі і разводдзямі, лёд растае на месцы, выходзіць на лёд нельга.

На Дняпры, Сожы, Прыпяці, большым працягу Заходняй Дзвіны і Бярэзіны назіраецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 15 см за суткі. На Нёмане і Віліі адзначаецца спад узроўняў вады.

Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Віліі.

Узровень вады блізкі да небяспечнай высокай адзнакі на прытоку Сожа рацэ Проня ля в.Ляцягі.

Паводле звестак МНС у Мсціслаўскім і Хоцімскім раёнах Магілёўскай вобласці, Гомельскім, Добрушскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці назіраюцца затапленні жылых дамоў, падворкаў, гаспадарчых пабудоў, мастоў і ўчасткаў дарог.

У бліжэйшыя суткі паказаная вышэй гідралагічная абстаноўка істотна не зменіцца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязковая.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-25-sakavika-2026-goda-12245-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026