Паніжэнне тэмпературы паветра абумовіла з'яўленне ледзяных утварэнняў у выглядзе заберагаў і шугахода на большасці рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра, Сожа, на асобных участках Нёмана, Бярэзіны і Прыпяці, а таксама на большасці азёр і вадасховішчаў краіны.
На рэках адзначаецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 24 см за суткі, толькі на Прыпяці і Заходняй Дзвіны каля г.Верхнядзвінск назіраецца нязначны рост узроўняў вады.
На Віліі ў аг.Сцешыцы ўзровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.
Да канца гэтага тыдня, у сувязі з няўстойлівым характарам надвор'я, на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да павышэння.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026