Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 24 ліпеня2026 года

У цяперашні час на Дняпры, Віліі, Нёмане ў г.Стоўбцы і г. Гродна, Прыпяці ў г. Пінск, асобных іх прытоках і на большасці прытоках Заходняй Дзвіны адзначаецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-12 см. на астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Заходняй Дзвіне, Бярэзіне і Сожы адбываецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 23 см за суткі.

На прытоку Нёмана рацэ Рось у В. Студзянец узровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.

На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель, Прыпяці ў г.Мозыр ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства.

Узровень вады блізкі да небяспечнай нізкай адзнакі для суднаходства на Прыпяці ў в.Чэрнічы.

Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 14°C да 22°C, у вадаёмах ад 19°C да 22°C.

У найбліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, тэмпература вады істотна не зменіцца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-24-lipenja2026-goda-13567-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026