У мінулыя суткі на прытоках Прыпяці рэках Стыр у в.Лапаціна і Случ у аг.Ленін ўзроўні вады апусціліся ніжэй адзнак выхаду вады на пойму.
Па стане на 23 красавіка невялікі рост (1-2 см за суткі) узроўняў вады назіраецца на Бярэзіне ў г.Светлагорск, Віліі ў в.Малыя Свіранкі, асобных яе прытоках і некаторых прытоках Заходняй Дзвіны, Заходняга Буга і Сожа. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Заходняй Дзвіне, Нёмане, Дняпры, Сожы і Прыпяці адзначаецца роўны ход узроўняў вады і іх спад з інтэнсіўнасцю да 38 см за суткі.
Вада знаходзіцца на пойме на большым працягу Дняпра, асобных прытоках Сожа і Прыпяці.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй за адзнаку, пры якой адзначаюцца цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 4,6°C да 12°C, у вадаёмах ад 7,3°C да 11 ° C.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць спад узроўняў вады, на прытоку Прыпяці рацэ Пціч у в.Першая Слабодка ўзровень вады апусціцца ніжэй адзнакі выхаду вады на пойму.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026