У мінулы перыяд (18-21 красавіка) на рэках краіны пераважаў спад узроўняў вады, у выніку чаго на Сожы ў г.Слаўгарад і прытоку Прыпяці рацэ Сцвіга ў в.Кароцічы ўзроўні вады апусціліся ніжэй адзнак выхаду вады на пойму.
Па стане на 22 красавіка на рэках адзначаецца ў асноўным спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-19 см і роўны іх ход. Рост узроўняў вады назіраецца на Бярэзіне ў г.Бабруйск, некаторых прытоках Заходняга Буга, Сожа і Прыпяці. Вада знаходзіцца на пойме на большым працягу Дняпра, асобных прытоках Сожа і Прыпяці. На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі, пры якой адзначаюцца цяжкасці ў працы рачнога транспарту. Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 4,8°C да 11°C, у вадаёмах – ад 6,8°C да 10°C. У бліжэйшыя дні на рэках будзе адзначацца ў асноўным спад узроўняў вады, на прытоках Прыпяці рэках Стыр у. в.Лапаціна і Случ у аг.Ленін ўзроўні вады апусцяцца ніжэй адзнак выхаду вады на пойму.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026