Версія для друку
Памер шрыфту
─
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 21 верасня 2026 года

Па стане на 21 верасня на рэках краіны назіраецца ў асноўным спад (да 11 см за суткі) узроўняў вады і роўны іх ход. Рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-7 см адзначаецца на Віліі, Заходняй Дзвіне ў г.п.Сураж і аг.Ула, Нёмане ў г.Масты, Дняпры ў г.Жлобін, Бярэзіне ў г.Бабруйск, некаторых іх прытоках, а таксама на Прыпяці ў г.Пінск і большасці яе прытокаў.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель, Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Мазыр.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 12°C да 18°C, у вадаёмах ад 15°C да 18°C.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць рост узроўняў вады, тэмпература вады будзе паніжацца.


 

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-21-verasnja-2026-goda-14158-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026