Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 мая 2025 года

У мінулы перыяд (16-19 мая) выпадзенне ападкаў абумовіла рост узроўняў вады на большасці рэк краіны, у выніку чаго на Сожы ў г.Слаўгарад і Дняпры ў г.Жлобін палепшыліся ўмовы для працы воднага транспарту.
Па стане на 20 мая рост узроўняў вады назіраецца з інтэнсіўнасцю да 65 см за суткі на рэках басейна Заходняй Дзвіны, з інтэнсіўнасцю да 19 см за суткі на рэках басейнаў Дняпра і Сожа, з інтэнсіўнасцю да 7 см за суткі на рэках басейнаў Віліі, Нёмана і Бярэзіны. На рэках басейна Прыпяці назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-2 см.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуючых суднаходства.
Тэмпература вады ў рэках знаходзіцца ў межах ад 8,6°С да 15°С, у вадаёмах ад 11°С да 14°С. 
Да канца гэтага тыдня на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да павышэння, на Дняпры ў г.Магілёў палепшацца ўмовы для працы рачнога транспарту.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-20-maja-2025-goda-9769-2025
© Белгiдрaмет, 2016-2024