Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 кастрычніка 2025 года

Па стане на 20 кастрычніка на рэках краіны адзначаецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 18 см, абумоўлены выпадзеннем ападкаў. Нязначны спад узроўняў вады назіраецца толькі на Заходняй Дзвіне ў аг.Ула і Нёмане ў г.Гродна. 
На Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца, г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады панізілася і знаходзіцца ў межах у рэках ад 4,7°C да 10°C, у вадаёмах ад 5,8°C да 8,8°C. 
У найбліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да паніжэння.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-20-kastrychnika-2025-goda-11047-2025

© Белгiдрaмет, 2016-2025