Па стане на 19 сакавіка ледастаў з палонкамі і закраінамі захоўваецца толькі на Заходняй Дзвіне ў г.п.Сураж, яе прытоках рэках Палота ў в.Янкава і Дрыса ў в.Дзярновічы. Крыгаход назіраецца на асобных участках Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа.
На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Салігорскае, Заслаўскае, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Дрывяты, Чырвонае і Лукомскае назіраецца ледастаў з палонкамі і разводдзямі, лёд растае на месцы, выходзіць на лёд нельга.
Інтэнсіўнасць росту ўзроўняў вады складае на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа да 28 см за суткі, на рэках басейнаў Бярэзіны і Прыпяці да 7 см за суткі. На рэках басейнаў Нёмана і Віліі назіраецца ў асноўным невялікі спад узроўняў вады.
Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Віліі.
Узроўні вады блізкі да небяспечных высокіх адзнак на прытоках Прыпяці рэках Случ у аг.Ленін, Убарць у в.Краснабярэжжэ, Пціч у в.Першая Слабодка і на прытоку Сожа рацэ Проня у в.Лецягі.
Паводле звестак МНС у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці, Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці, Гомельскім, Добрушскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці назіраюцца затапленні падворкаў, гаспадарчых пабудоў, мастоў і ўчасткаў дарог.
У бліжэйшыя суткі на большасці рэк краіны будзе назірацца рост узроўняў вады, раставанне лёду на вадаёмах і ачышчэнне рэк ад ледзяных утварэнняў працягнуцца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026