На рэках адбываецца ў асноўным спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-16 см. На Дняпры ў г.Лоеў, прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач каля в.Церабуты, прытоках Прыпяці рэках Случ у в.Ленін і Пціч у в.1-я Слабодка ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму.
У бліжэйшую пяцідзёнку, у сувязі з чаканым паслабленнем маразоў, на большай частцы тэрыторыі краіны будзе адбывацца раставанне лядовага і снежнага покрываў, у выніку чаго на рэках будзе назірацца ў асноўным рост узроўняў вады. На Віліі каля в.Сцешыцы і Прыпяці каля в.Чэрнічы ўзроўні вады перавысяць адзнаку выхаду вады на пойму. На водных аб'ектах краіны з'явіцца вада на лёдзе, структура лёду зменіцца.