У мінулыя суткі вада выйшла на пойму на Сожы ў г.Слаўгарад і яго прытоку рацэ Беседзь у аг.Свяцілавічы.
Па стане на 18 сакавіка ледастаў з палонкамі і закраінамі захоўваецца толькі на Заходняй Дзвіне ў г.п.Сураж, яе прытоках рэках Палота ў в.Янкова і Дрыса ў в.Дзярновічы, на Сожы ў г.Крычаў і яго прытоку рацэ Беседзь у аг.Свяцілавічы. Крыгаход назіраецца на асобных участках Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа.
На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Салігорскае, Заслаўскае, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Дрывяты, Чырвонае і Лукомскае назіраецца ледастаў з палонкамі і разводдзямі, лёд растае на месцы, выходзіць на лёд нельга.
Інтэнсіўнасць росту ўзроўняў вады складае на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа да 45 см за суткі, на астатніх рэках да 7 см за суткі.
Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Віліі.
Узроўні вады блізкі да небяспечных высокіх адзнак на прытоках Прыпяці рэках Случ у аг.Ленін, Убарць у в.Краснабярэжжэ, Пціч у в.Першая Слабодка і на прытоку Сожа рацэ Проня у в. Лецягі.
Паводле звестак МНС у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці, Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці, Гомельскім, Добрушскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці назіраюцца затапленні падворкаў, мастоў і ўчасткаў дарог.
У бліжэйшыя суткі паказаная вышэй гідралагічная абстаноўка істотна не зменіцца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026