18.05.2024
    
    Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 18 мая 2024 года
    
    
         
                     
                
Па стане на 18 мая на рэках краіны працягваецца спад узроўняў вады вясновай паводкі, у выніку чаго глыбіня затаплення пойменных зямель паступова памяншаецца і ў цяперашні час складае ў басейнах Дняпра да 191 см, Сожа да 78 см, Прыпяці да 68 см, Бярэзіны да 1 см.
 
Па дадзеных МНС захоўваюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у Гомельскай і Брэсцкай абласцях. 
 
На Нёмане ў г. Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй небяспечнай адзнакі для суднаходства.
 
Тэмпература вады павысілася і складае ў рэках ад 10°C да 18°C, у вадаёмах ад 15°C да 19 ° C.
 
У найбліжэйшыя дні спад узроўняў вады на рэках захаваецца, тэмпература вады павысіцца.
 
 
  
 Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова