Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 17 сакавіка 2026 года

У мінулыя суткі на прытоку Бярэзіны рацэ Сушанка ў в.Суша ўзровень вады перавысіў адзнаку выхаду вады на пойму.
Па стане на 17 сакавіка ледастаў з палонкамі і закраінамі захоўваецца на Заходняй Дзвіне ў г.п.Сураж, аг.Ула, яе прытоках рэках Палота ў в.Янкава і Дрыса ў в.Дзярновічы, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў і яго прытоку рацэ Беседзь у аг.Свяцілавічы. 
На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Салігорскае, Заслаўскае, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Дрывяты, Чырвонае і Лукомскае назіраецца ледастаў з палонкамі і разводдзямі, лёд растае на месцы, выходзіць на лёд небяспечна.
Сутачная інтэнсіўнасць росту узроўняў вады вясновай паводкі складае ад 1 см да 34 см, месцамі ў басейнах Заходняй Дзвіны і Бярэзіны адзначаецца рэзкі (10-62 см) сутачны спад узроўняў вады, абумоўлены заторамі лёду.
Вада знаходзіцца на пойме на Нёмане ў аг.Беліца, Віліі ў аг.Сцешыцы, на Дняпры ў г.п.Лоеў, яго прытоку канале Іўня-Бонда ў в.Будка, Бярэзіне ў г.Беразіно, яе прытоках рэках Бобр у в.Куты, Свіслач у в.Церабуты і Сушанка у в.Суша, прытоках Прыпяці рэках Стыр у в.Лапаціна, Гарынь у в.М. Вікаравічы, Случ у аг.Ленін, Сцвіга ў в.Кароцічы, Убарць у в.Краснабярэжжа і Пціч у в.Першая Слабодка. Узроўні вады блізкі да адзнак выхаду вады на пойму на Сожы ў г.Слаўгарад, яго прытоках рэках Остэр у в.Хадунь, Проня у в.Палятухі і Бесядзь у аг.Свяцілавічы. 
Узроўні вады блізкі да небяспечных высокіх адзнак на прытоках Прыпяці рэках Случ у аг.Ленін, Убарць ў в.Краснабярэжжэ, Пціч у в.Першая Слабодка, аднак тут адзначаецца невялікі (1-3 см за суткі) рост узроўняў вады і роўны іх ход.
Паводле звестак МНС у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці, Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці, Гомельскім, Добрушскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці назіраюцца затапленні падворкаў, мастоў і ўчасткаў дарог.
У бліжэйшыя дні фарміраванне максімальных узроўняў вады і ачышчэнне рэчышчаў рэк ад ледзяных утварэнняў працягнуцца. На Сожы ў г.Слаўгарад і яго прытоку рацэ Бесядзь у аг.Свяцілавічы вада выйдзе на пойму.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-17-sakavika-2026-goda-12156-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026